21 лютага ўвесь свет адзначае Міжнародны дзень роднай мовы. Людзі не могуць існаваць без мовы. З яе дапамогай пазнаюць навакольны свет, выказваюць свае думкі, пачуцці, перажыванні, дзеляцца вопытам працоўнай дзейнасці. Ні авалодваць ведамі, ні нават думаць нельга без мовы, якая дазваляе нам чытаць і разумець кнігі, слухаць і засвойваць тое, што гавораць іншыя, размаўляць і абменьвацца думкамі з сябрамі, бацькамі, настаўнікамі, знаёмымі і незнаёмымі. Мова таксама адыгрывае галоўную ролю і ў фарміраванні светапогляду і інтэлекту чалавека.

Беларуская мова мае багатыя гістарычныя карані і ўзбагачаецца новымі словамі і выразамі. Наша мова служыць крыніцай нацыянальнай ідэнтычнасці і культурных традыцый. Аднак нельга забываць, што захаванне роднай мовы патрабуе пастаянных намаганняў і ўвагі. Усе мы павінны прыкладаць высілкі да таго, каб беларуская мова заставалася жывой і развівалася.

У гэты дзень мы ахвотна размаўлялі на  роднай мове, чыталі літаратуру і расказвалі казкі на беларускай мове.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *